GNU General Public License

GNU General Public License (скарочана GNU GPL або проста GPL, Агульная грамадская ліцэнзія GNU) — гэта ліцэнзія на свабоднае праграмнае забеспячэнне, якая гарантуе карыстальнікам свабоду выкарыстання, вывучэння, распаўсюджвання і мадыфікацыі праграмнага забеспячэння.[1] Ліцэнзія была напісана заснавальнікам Фонду свабоднага праграмнага забеспячэння Рычардам Столманам для праекта GNU. Ліцэнзія GNU GPL з’яўляецца капілефт-ліцэнзіяй, гэта азначае, што любая вытворная праца павінна распаўсюджвацца на тых жа або эквівалентных умовах. Існуе менш абмежавальная ліцэнзія Lesser General Public License (GNU LGPL). Яшчэ менш абмежаванняў накладаюць дазвольныя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, такія як ліцэнзіі BSD, MIT і Apache.

  1. Top 20 licenses. dead. Black Duck Software (19 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 July 2016.
    Папярэджанне: Невядомы параметр «subtitle», гл. дакументацыю шаблона (гэтае паведамленне паказваецца толькі ў перадпраглядзе).

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne